За што людзі Лукашэнку любяць

Источник материала:  
17.12.2010 14:01 — Новости Политики

Можна сумнявацца ў канкрэтных лічбах сацыялагічных апытанняў, але з тым, што многія людзі сапраўды падтрымліваюць Лукашэнку, не паспрачаешся (хоць і тых, хто супраць, таксама хапае). На старонках незалежнай прэсы часцей можна пачуць крытычныя водгукі пра ўладу, а вось пра тое, чаму пэўная частка народу падтрымлівае рэжым, пачуеш нячаста.

Дык чаму многія беларусы дагэтуль так любяць свайго прэзідэнта?

Журналісты NNvideo пагутарылі з тымі, хто любіць Лукашэнку. Вось толькі некаторыя цытаты з таго, што мы пачулі:

Пенсіянерка: «Будзем галасаваць за яго, каб не было аніякіх іншых зменаў».

Маладая жанчына: «Асабіста я, мая праслойка грамадства, задаволеныя».

Мужчына сярэдняга веку: «Хай яшчэ хоць сто тэрмінаў будзе, розніцы няма. Мы яго любім».

Кабета: «У крэсле не цар сядзіць, а сапраўдны гаспадар!»

Як выявілася, сярод прыхільнікаў Лукашэнкі не толькі пенсіянеры, але і моладзь:

Для інфармацыі: апытанне не з’яўляецца рэпрэзентатыўным. Яго задачай было паказаць думку некаторых з тых людзей, якія свядома падтрымліваюць палітыку Лукашэнкі. Журналісты размаўлялі з людзьмі ў цэнтры Мінска, каля гадзіннікавага заводу «Луч». Усяго было апытана 44 чалавекі, з іх 26 чалавек сказалі, што ўхваляюць палітыку Лукашэнкі. Найбольш змястоўныя і характэрныя адказы былі ўключаныя ў гэтае відэа.

З 44 апытаных 12 чалавек заявілі, што не падтрымліваюць Лукашэнку. Адзін чалавек адказаў, што не зусім яго падтрымлівае. Адзін чалавек не ведаў, што адказаць. Два чалавекі сказалі, што Лукашэнку ёсць за што падтрымліваць, але ёсць за што і не любіць. Адзін чалавек заявіў: «Я не скажу вам праўды», яшчэ адзін сказаў: «Гэта небяспечнае пытанне».



УВАГА:

Шаноўныя гледачы! Выбары не за гарамі, а ўжо, як кажуць, на самым носе. Як вы ўсе ведаеце, у такі час незалежныя крыніцы інфармацыі нярэдка блакуюць. Магчыма, таксама, што відэа на сайце «НН» будзе адключанае.

У вас ёсць просты і надзейны спосаб заўсёды быць у курсе тых відэа, якія робіць каманда NNvideo.

Для гэтага вам трэба падпісацца на нашыя відэа, якія мы выкладаем на YouTube.

Гэта вельмі лёгка!

1. Адчыніце спасылку http://www.youtube.com/nashaniva

2. Націсніце ў самым версе старонкі на жоўтую кнопку з надпісам «Subscribe» (падпісацца)

3. Калі вы яшчэ не зарэгістраваныя на сайце YouTube, вам будзе прапанавана зарэгістравацца. Гэта вельмі лёгка і хутка.

Вось і ўсё! Цяпер, адразу як на NNvideo з’яўляецца новае відэа, вы імгненна атрымаеце спасылку на яго на вашу скрыню электроннай пошты. Гэта вельмі практычна (вы будзеце мець магчымасць глядзець відэа адразу як яны з’яўляюцца ў інтэрнэце) і, натуральна, цалкам бясплатна!

Дык падпісвайцеся!

Для інфармацыі: артыкул пра тое, як абыйсці блакаванне ў інтэрнэце, чытайце тут.

Падзяліцца навіной: 

←Белорусский рубль к 2015 году станет свободно конвертируемой валютой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика