Каго з кандыдатаў падтрымае Рэдакцыя «НН»?

Источник материала:  
17.12.2010 13:20 — Новости Политики
Супрацоўнікі Рэдакцыі вызначыліся з прыярытэтамі.

З 24 апытаных штатных і пазаштатных, творчых і тэхнічных супрацоўнікаў і аўтараў 9 не пойдуць на выбары. Кожны кіруецца сваімі прынцыпамі. Адны не галасуюць, бо выбары з удзелам Аляксандра Лукашэнкі лічаць несвабоднымі. Іншыя не бачаць асобы, за якую хацелася б аддаць свой голас.

Сярод тых, хто пойдзе на выбары, лідарства ў «НН» раздзялілі Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук.

Іх падтрымаюць па тры чалавекі. Следам ідуць Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў з двума галасамі кожны.

Адзін чалавек яшчэ не вызначыўся са сваім кандыдатам. І адзін аўтар пойдзе на выбары, каб адарваць і вынесці частку бюлетэня з подпісамі.

Не пойдзе на выбары — 9 (6 з іх заявілі, што выйдуць на Плошчу, а яшчэ адзін гатовы далучыцца пры непрадказальным разгортванні падзей).

Увогуле, на Плошчы — па ўласных перакананнях ці для працы — будзе абсалютная большасць супрацоўнікаў і аўтараў НН: 16 чалавек з 24.

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра падзеі ў рэжыме он-лайн. У выпадку праблем з доступам да сайта пільнуйце абнаўленні праз старонкі НН на Твітэры, у Фэйсбуку і LJ.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Белорусская партия "Зеленые" обеспокоена "непрозрачностью достигнутых договоренностей об отказе Беларуси от высокообогащенного урана"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика