Уладзімір Макей правёў асабісты прыём грамадзян на Мінскім станкабудаўнічым заводзе

Источник материала:  

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 15 снежня правёў асабісты прыём грамадзян на Мінскім станкабудаўнічым заводзе "МЗКР". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Усяго на прыём да Уладзіміра Макея запісаліся больш за 20 чалавек, сярод якіх былі не толькі работнікі прадпрыемства. У большасці сваёй звароты датычыліся пытанняў паляпшэння жыллёвых умоў, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, судовых органаў і пракуратуры, а таксама бытавых і штодзённых праблем. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта запэўніў грамадзян, што ўсе агучаныя імі праблемы будуць уважліва вывучаны, і па іх будуць прыняты рашэнні.

←Процесс идет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика