За два дні ў Беларусі датэрмінова прагаласавала 7,2%
16.12.2010 10:05
—
Новости Политики
паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Паводле яго слоў,
найболей актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 11,4% выбаршчыкаў.У Брэсцкай вобласці прагаласавала 5,9% выбаршчыкаў, Гомельскай — 6,1%, Гродзенскай — 8,1%, Мінскай — 6,3%, Магілёўскай — 8,2%, Мінску — 5,8%.
На ўчастках за мяжой датэрмінова прагаласавала 9% выбаршчыкаў.
"У цэлым, як і ў першы дзень, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, камісіі працуюць у планавым рэжыме, выконваюць просьбы назіральнікаў. Парушэнняў зафіксавана не было", — паведаміў Лазавік.
На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года за два дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 6,1% выбаршчыкаў.
Падзяліцца навіной:
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Сяргей Каралевіч, БелаПАН