Лукашэнка: «Няма ніякай неабходнасці падштурхоўваць людзей да датэрміновага галасавання»
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 снежня на нарадзе па пытаннях выбарчай прэзідэнцкай кампаніі і арганізацыі грамадскай бяспекі ў гэты перыяд.
«Другі дзень, як пачалося галасаванне на выбарах прэзідэнта краіны. Я запрасіў вас для таго, каб адказныя асобы змаглі мне паведаміць пра тую сітуацыю, што сёння існуе ў нашай дзяржаве. Як праходзяць гэтыя два дні, ці ўсюды забяспечаны парадак, доступ насельніцтва да ўчасткаў галасавання? Ці ўсюды нам удалося вырашыць тыя праблемы, якія былі пастаўлены перад урадам, перад вамі па арганізацыі працэсу выбараў?» — цытуе прэзідэнта яго
асабліва ў гэтак званых апазіцыйных СМІ. Мы гэта чакалі. Так як мы чакалі, так яны і дзейнічаюць. Яны пачынаюць зараз абвінавачваць кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у тым, што яны націскаюць на народ і прымушаюць ісці датэрмінова галасаваць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яшчэ раз падкрэсліваю — гэта катэгарычна недапушчальна. Калі
Звяртаючыся да кіраўніка свайго выбарчага штаба Аляксандра Радзькова і члена штаба Віктара Шэймана, Лукашэнка сказаў: «Разбярыцеся, калі ласка, у штабе. Звяжыцеся з Адміністрацыяй прэзідэнта і ўдакладніце яшчэ раз, наколькі адпавядаюць сапраўднасці тыя заявы (там няма фактаў) гэтак званых апазіцыянераў аб тым, што ўлады гоняць людзей табуном на датэрміновае галасаванне. Разбярыцеся яшчэ раз. Ніякай спешкі ў нас быць не павінна.
Калі людзі не могуць прагаласавацьМы ўжо не ў стане (нас 10 чалавек кандыдатаў) нешта змяніць. Людзі вызначыліся. Таму трэба ім даць магчымасць спакойна прыйсці і прагаласаваць. Гэта наша задача, задача ўлады, усёй улады».
БелаПАН