Сайт Саннікава: Саакашвілі адправіў спецкаманду, каб прызнаць выбары ў Беларусі
Для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі грузінскі бок арганізаваў асобную місію. Грузія не ўваходзіць у СНД, таму яна мае некалькі прадстаўнікоў у місіі АБСЕ. Акрамя таго, каля 50 чалавек будуць спецназіральнікамі толькі ад Грузіі.
«Мы расказалі аб тым, у якіх умовах, з якімі парушэннямі праходзіць выбарчая кампанія. Пра тое, што людзей прымушаюць удзельнічаць у датэрміновым галасаванні, а ў рэгіёнах выкарыстоўваюць кантрактную сістэму для ціску на дэмакратычных актывістаў. Аб тым, што для каманды Саннікава выбары пачаліся вельмі складана — загінуў адзін з кіраўнікоў штаба, наш сябар Алег Бябенін.
Ад сябе магу з упэўненасцю сказаць — з таго, якія пытанні задавалі гэтыя людзі, як рэагавалі на нашы словы, ясна, што яны прыехалі для таго, каб абвясціць гэтыя выбары дэмакратычнымі. Саакашвілі адправіў гэтую спецкаманду, каб падтрымаць дыктатара Лукашэнку. Але немагчыма выратаваць палітычны труп», — сказаў пра сустрэчу Зміцер Бандарэнка.
Хартыя'97