З 27 тыс. унутраных назіральнікаў — толькі 90 апазіцыйных
У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 13 снежня акрэдытавана 27 тыс. 282 унутраныя назіральнікі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваныя сем назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 706, ва ўчастковых — 26.569.
Найбольшая колькасць назіральнікаў вылучана грамадскімі аб’яднаннямі — 17.005. Найбольш актыўная ў гэтым плане Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 3.923 чалавек, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 3.545 чалавек, РГА «Белая Русь» — 3.480, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 2.984.
Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 4.791 назіральніка, працоўныя калектывы — 3.187.
Палітычныя партыі пакуль вылучылі 2.299 назіральнікаў. Найбольшую колькасць назіральнікаў з партый вылучыла Камуністычная партыя Беларусі (795 чалавек) і Беларуская
Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 27 чалавек, Партыя БНФ — 22, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 17, Беларуская
Вылучэнне і акрэдытацыя назіральнікаў працягваюцца.
БелаПАН