Лукашэнка: Беларусь гатова да поўнамаштабнай нармалізацыі дачыненняў з ЗША

Источник материала:  
14.12.2010 16:50 — Новости Политики

Лукашэнка: Беларусь гатова да поўнамаштабнай нармалізацыі дачыненняў з ЗША

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 14 снежня ў Мінску, прымаючы прадстаўнікоў вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. Фрагменты сустрэчы былі паказаны беларускімі дзяржаўнымі телеканаламі.

«Але галоўнае — каб у нас бачылі партнёра,

а не краіну, якую можна задушыць, нахіліць, а можа, і растаптаць», — дадаў Лукашэнка.

Беларусь, паводле яго слоў, «неадкладна» адкажа дабром на паважлівае стаўленне. «Гэта вам пацвердзіць любы з нашых стратэгічных партнёраў», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што прыезд прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША прыйшоўся на перыяд перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. «Гэта надзвычай важны этап у жыцці любой дзяржавы і народа, — падкрэсліў ён. — Ведаю, што за некалькі дзён складана скласці для сябе поўнае ўяўленне аб краіне, аб яе народзе, культуры, традыцыях. Таму я спадзяюся, што нашы кантакты будуць працягнутыя, а ваш першы візіт у Беларусі стане не апошнім».

Можа быць, краінам нават варта падумаць аб стварэнні пастаяннага механізму двухбаковага абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва,

выказаў думку Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Александр Лукашенко: Беларусь готова к полномасштабной нормализации отношений с США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика