У паштовыя скрыні кідаюць паштоўкі з подпісам Лукашэнкі
14.12.2010 16:31
—
Новости Политики
У паштовыя скрыні мінчукоў сталі трапляць паштоўкі «Будучыня ў нашых руках» з подпісам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Паштоўкі выпушчаныя выдавецтвам ПУП «Кавалер», а надрукаваны ў друкарні «Чырвоная зорка», якая ўваходзіць у сістэму Міністэрства інфармацыі Беларусі, накладам 1 млн асобнікаў.
«Разам мы даб’емся большага!» — паведамляе таксама на рускай мове зваротны бок паштоўкі.
Як прызнаўся паштальён, які пажадаў застацца ананімным,
паштоўкі супрацоўнікі пошты разносяць у загадным парадку.— Да нас звярнулася давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з просьбай зрабіць паштоўкі, — распавялі TUT.BY у ПУП «Кавалер». — Мы прапанавалі варыянты — заказчык абраў такі. Зацвердзілі, аддрукавалі, аддалі. Ні да распаўсюду, ні да продажу мы дачынення не маем.
Падзяліцца навіной: