Перад выбарамі ў студэнтаў БНТУ — нечаканыя вакацыі
.
Студэнты факультэта маркетынгу і менеджменту расказваюць, што на агульным сходзе ім прапанавалі наступнае: калі датэрмінова прагаласуеш
А вось энергетычны факультэт, па словах студэнтаў, увогуле адпусціў усіх да 20 снежня:
— Каб мы маглі як след падумаць калі і за каго прагаласаваць.
Хаця афіцыйна вучоба працягваецца — у дэканаце нам на пытанне: «А ці вучымся мы гэты тыдзень?», адказалі, што канешне ж, вучымся, чаму павінна быць інакш?
На факультэце маркетынгу не адказалі нічога канкрэтнага. Тым часам пашыраюцца чуткі, што і інтэрнаты БНТУ закрыюць на выходныя «з нагоды выбараў», але ў інтэрнатах гэтую інфармацыю не пацвердзілі, хаця стоадсоткавай гарантыі гэта не дае. Варта заўважыць, што галасаваць за канкрэтных кандыдатаў — ніхто не заклікае, усё адно за каго, але, пажадана, датэрмінова.
«НН» звярнулася да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, каб даведацца, наколькі законнымі можна лічыць «нечаканыя вакацыі».
— Насамрэч, у арганізацыі «перадвыбарчых» вакацый нічога страшнага няма. Тут галоўнае, каб не было ціску на студэнтаў — калі ўжо вакацыі, дык яны павінны быць для ўсіх, а не толькі для тых, хто прагаласаваў датэрмінова.
Абсалютна незаконна, калі ад студэнтаў патрабуюць доказы галасавання — напрыклад, паперку ад выбарчай камісіі, дзе было б пазначана, што гэты чалавек прагаласаваў.Вось такога плану ціск і з’яўляецца галоўнай праблемай.
Юрась Ускоў