Шаркоўшчына. Як фальшуюць выбары
«Некалькі выбараў працую ва ўчастковай камісіі ў Шаркаўшчынскім раёне. Дык вось, усё вельмі проста. З райвыканкама вуснамі нам. старшыні па ідэалогіі Волах Галіны Фёдараўны, якая даўно мае пенсійны век, але яе трымаюць за «поспехі» ў правядзенні выбараў, старшыні камісіі паведамляецца патрэбны працэнт тых, хто прагаласаваў (звычайна пад 99%, наш раён у ліку лідараў) і патрэбны працэнт «За» (звычайна таксама за 90%). Для падстрахоўкі ў апошні вечар старшынёй і сакратаром камісіі ў скрыні для папярэдняга галасавання замяняюцца ўсе галасы «Супраць» на галасы «За» і ўкідаецца дадатковая колькасць бюлетэняў, разлічаных пакрыць тых, хто не прыйшоў на галасаванне (подпісы за тых, якія не прыйшлі, ставяцца ў дзень галасавання ў 20.00 самімі чальцамі камісіі).
Але гэта не галоўнае, галоўнае, што галасы лічаць усе чальцы камісіі, вынікі даюць на паперках старшыні, а той не «падбівае» агульны вынік, а ўносіць у пратакол ужо падрыхтаваныя лічбы.Чальцы камісіі, вядома, бачаць усё гэта, але маўчаць, бо баяцца страціць працу.
Раён у нас маленькі, і нават прыбіральніц у арганізацыі прымаюць з дазволу старшыні райвыканкама Морхата Мечыслава Віктаравіча.
Вельмі шмат «непажаданых» змушаныя былі пакінуць раён, так і не знайшоўшы
працу.
westki.info