Ад 5 да 1 000 даляраў
Ва ўсім сьвеце наручны гадзіньнік — важны і неабходны складнік іміджу пасьпяховага чалавека, які жадае з дапамогай гэтага аксэсуара падкрэсьліць свой статус і становішча ў грамадзтве альбо паказаць сваю індывідуальнасьць.
Зь лідэраў замежных краінаў самыя дарагія гадзіньнікі носіць прэм’
На пытаньне, якой маркі ў яго гадзіньнік, Рыгор Кастусёў адразу адказаць ня здолеў:
—
Гадзіньнік? Вой, пачакайце, трэба паглядзець, ён у мяне на руцэ…Гэта стары падарунак, яшчэ ў
Карэспандэнтка: «Ці павінны быць у палітыка нейкія іміджавыя дарагія рэчы, трэба гэта ці не?»
— Мне цяжка меркаваць, але калі палітык можа сабе дазволіць дарагую рэч, калі ён багаты, як Аляксандар Рыгоравіч, то ён, канечне, можа дазволіць гадзіньнік і за некалькі тысяч даляраў. У мяне такіх грошай няма, таму я нашу тое, што магу дазволіць сабе купіць — касьцюм беларускай вытворчасьці, пантофлі і ўсё астатняе.
Кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч адразу ж назваў марку і кошт свайго гадзіньніка:
— «Certina» —
Карэспандэнтка: «А колькі каштуе?»
— Даляраў 400–500.
Карэспандэнтка: «Ці павінны быць у палітыка нейкія іміджавыя рэчы?»
— Гэта ён сам вырашае.
Калі ён працуе з рабочымі, адлюстроўвае інтарэсы рабочых, думаю, яму не пажадана насіць такія гадзіньнікі.Карэспандэнтка: «Вы ж ведаеце, што ў кіраўніка дзяржавы па 17 тысяч даляраў гадзіньнікі».
— Ну, калі чалавек працуе зь іншымі кіраўнікамі дзяржавы, я да гэтага стаўлюся спакойна. Калі гэта службовы гадзіньнік, скажам так, то гэта нармальна.
Дарэчы, у Аляксандра Лукашэнкі заўважаныя ажно два швайцарскія гадзіньнікі Patek Philippe, якія каштуюць прыкладна па 17 тысяч даляраў.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, як і Рыгор Кастусёў, фірму гадзіньніка адразу не назваў:
— Вой, гэта трэба глянуць. Вой, праўда, ня ведаю… Жонка падарыла.
Блішчыць так, што не разглядзець. Лон… Лон… Тут кажуць, што някепскія…Карэспандэнтка «Longines», мабыць, я вам падкажу. Швайцарскі.
— Так, так.
Карэспандэнтка: «Ваша меркаваньне наконт іміджавых рэчаў. Ці павінны яны быць у палітыка?»
— Ну вось гэты гадзіньнік дарагі мне толькі тым, што Вольга падарыла. Ну, а сказаць, што ён іміджавы…. Я толькі зараз зьвярнуў увагу, якая тут насамрэч фірма. Ну, добрая, ня самая крутая, як яна мне казала, але каб я выглядаў ня бедным чалавекам. Імідж у артыста можа быць — ён можа закруціць сабе нешта на галаве, шалік на шыі. У паэта — я заўсёды хадзіў у такіх вольных «прыкідах». А імідж палітыка — гэта ўсё ж такі ягоная пазыцыя. Ці гэта імідж палітыка, які заўсёды трымае сваё слова. Ці гэта імідж палітыка, які яго сказаў і забыўся. Ці гэта імідж палітыка, які палітыкай займаецца насамрэч дзеля дасягненьня нейкіх агульных інтарэсаў, ці дзеля сабе самога.
Імідж палітыка ўсё ж такі — у ягонай палітыцы, у дзеяньнях ягоных, у рашэньнях прынятых, а ня ў тым, што ён носіць на руцэ, назіраючы за часам.Яраслаў Раманчук прызнаўся, што любіць салідныя гадзіньнікі:
— Такая француская кампанія «TAG Heuer».
Карэспандэнтка: «А колькі ён каштуе?»
— 1 тысячу даляраў каштуе.
Карэспандэнтка: «А як вы лічыце, у сур’ёзных палітыкаў павінны быць нейкія іміджавыя рэчы?»
— Я думаю, што ў кожнага палітыка перш за ўсё павінна быць галава.Гэта асноўнае. Гэта найважнейшая іміджавая рэч. А ўсё астатняе — гэта такі антураж, дэкарацыі да гэтага асноўнага элемэнту.
У Віталя Рымашэўскага таксама швайцарскі гадзіньнік:
— Фірма Swiss Military Hanowa, ці як… Швайцарскі гадзіньнік. Ня памятаю,
Карэспандэнтка: «Як вы лічыце, ці павінны быць у сур’ёзнага палітыка, кандыдата ў прэзыдэнты, у прэзыдэнта нейкія іміджавыя рэчы?»
— У нашай краіне галоўныя іміджавыя рэчы для кандыдата ў прэзыдэнты — гэта сьмеласьць і сумленнасьць. Я жадаю, каб у кожнага кандыдата беларускага яны былі ў нашых умовах. Усё астатняе — гэта ўжо «панты», непатрэбнае ў нашых умовах.
Андрэй Саньнікаў цэлы дзень знаходзіўся альбо ў дарозе, альбо сустракаўся з выбарцамі. Да яго датэлефанавацца не ўдалося. Ягоная жонка Ірына Халіп распавяла:
— Магу толькі сказаць, што носіць ён швайцарскі гадзіннік «Longines». Колькі каштуе, не магу сказаць, таму што купляў ён гадзіньнік, калі яшчэ працаваў у Жэнэве.
Мікола Статкевіч да фірмовых і іміджавых рэчаў ставіцца спакойна. Што да маркі гадзіньніка, ён кажа:
— Ня ведаю дакладна. Падарылі нейкі, ён кварцавы, звычайны такі, можа, крыху даражэй, чым 5 даляраў.
Бо раней я насіў за 5 даляраў, на Варшаўскім вакзале куплены. Гэты выглядае больш строга, але прыблізна тое самае.Толькі крыху даражэй. Як ён там завецца, ня ведаю, але фірма невядомая. Абы йшоў…
Карэспандэнтка: «А як вы наагул ставіцеся да такіх быццам бы іміджавых рэчаў: гадзіньніка, запанак, зьнешняга выгляду, фірмовых рэчаў?»
— Я ўвогуле спакойна стаўлюся да іміджавых рэчаў, вельмі спакойна. Ведаеце, калі два гады пабудзеш у месцах ня вельмі далёкіх — і так у мяне стаўленьне было вельмі спакойнае, а калі там пабудзеш, псыхалёгія мяняецца: іншыя каштоўнасьці становяцца галоўнымі. На гэтым я не «замарочваюся».
Кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка прызнаўся:
— У мяне гадзіньнік японскі, куплены ў
Карэспандэнтка: «А якой фірмы і колькі каштаваў?»
— Ён каштаваў 49 даляраў тады, гэта ўзровень ніжэйшы за сярэдні. Але я яго нашу і сёньня, ён вельмі зручны, і дызайн вельмі прыгожы.
— Дзейны кіраўнік носіць два гадзіньнікі нятанныя…
— Ну, я нашу звычайныя рэчы, якія кожны носіць, нават студэнт. Казалі, што ў мяне аўто самае крутое. Ну якое крутое? Два гады аўтамабілю, каштаваў 17 тысяч даляраў.
Кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Уса пытаньне пра марку гадзіньніка спачатку наагул абурыла. Але на пытаньне адказаў:
— «Citizen» альбо як? «Citizen». Зборка ня ведаю чыя.
Карэспандэнтка: «А як вы лічыце, ці павінны быць нейкія іміджавыя рэчы ў палітыка?»
—
Спэцыяліст у сфэры рэклямы Юлія Ляшкевіч на пытаньне, ці зьяўляецца гадзіньнік паказчыкам статусу, важным іміджавым аксэсуарам для беларускіх кандыдатаў у прэзыдэнты, адказала так:
— Не, я думаю, што не. Гэта маё асабістае меркаваньне.
Апошняе, пра што думалі выбарцы, калі глядзелі дэбаты, гэта якія гадзіньнікі ў нашых кандыдатаў. Няма ў нас, напэўна, яшчэ такой культуры ва ўспрыманьні.І нічога страшнага ў гэтым, я мяркую, няма. Ад таго, які ў кандыдата гадзіньнік, успрыманьне яго ў вачах людзей не памяняецца.
Іна Студзінская, Радыё Свабода