Раманчуку не дазволілі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў Лінгвістычным

Источник материала:  
14.12.2010 09:48 — Новости Политики
Кандыдату ў прэзідэнты Яраславу Раманчуку не дазволілі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Мерапрыемства прайшло каля ўваходу ў ВНУ.

«Перад рэгістрацыяй, 16 лістапада, Раманчук прыйшоў у свой родны інстытут і пакінуў заяўку на сустрэчу. Заяўка была задаволена. Але некалькі дзён таму мы даведаліся, што нам не даюць памяшканне, таму што прарвала каналізацыю. Каналізацыю не могуць адрамантаваць пяты дзень», — паведаміў на сустрэчы лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Дзясяткі і сотні каналізацыйных труб вядуць з гэтак званага парламента. З гэтак званага суда, з гэтак званага ўрада», — сказаў Лябедзька.

Яраслаў Раманчук заявіў, што ніколі не думаў, што калі ён прыйдзе ў ВНУ, якую ў свой час закончыў, у якасці кандыдата ў прэзідэнты, перад ім «зачыняць дзверы».

«Я вучыўся тут, я пачынаў тут працаваць выкладчыкам. І калісьці мы з цяперашнім рэктарам ВНУ былі па адзін бок барыкад», — зазначыў ён.

Сустрэчу з выбаршчыкамі Раманчук правёў на прыступках МДЛУ, выступаючы з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры. Кандыдат у прэзідэнты адказаў на пытанні, зададзеныя яму ў запісках. Ён заклікаў удзельнікаў сустрэчы прыходзіць 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінска. «Гэта наш шанц. Давайце выйдзем разам, паціснем рукі адзін аднаму, і 20 снежня мы прачнемся ў новай краіне», — упэўнены Раманчук.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Статкевіч: Рэйтынг Лукашэнкі ў Мінску — 22-23%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика