Апытанне на АНТ: за Лукашэнку — 73,2%, за Саннікава — 1,3%
13.12.2010 10:00
—
Новости Политики
Учора ўвечары на тэлеканале АНТ падчас перадачы «Контуры» прапаноўвалася ўзяць удзел у інтэрактыўным галасаванні «За каго вы будзеце галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах?» экзіт-полы ва ўкраінскай кампаніі ТСН.
Як для дзяржаўнага тэлеканала, вынікі атрымаліся абсалютна чаканыя. За дзейснага кіраўніка дзяржавы
за гадзіну эфіру нібыта прагаласавала 83 тысячы гледачоў, што складае 73,2%.Цікава, што пакуль іншыя кандыдаты атрымлівалі па 10–20 галасоў, то за Лукашэнку ў гэты час налічвалася па некалькі тысяч.
Другім у рэйтынгу АНТ апынуўся каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. За яго прагаласавала 1444 чалавекі, што складае 1,3%.
Цікава, што на трэцім месцы нечакана апынуўся Рыгор Кастусёў. Можа гэта ў сувязі з тым, што Лукашэнка назваў яго самым сумленным сярод кандыдатаў. Кастусёў меў — 1,06%.Зусім крышачку ад прадстаўніка БНФ адстаў вылучэнец АГП. У Яраслава Раманчука на АНТ — 1,04%.
А Уладзімір Някляеў толькі пяты. За яго прагаласавала тысяча чалавек — 0,89%.Далей размясціліся: Віталь Рымашэўскі — 0,74%, Віктар Цярэшчанка — 0,63%, Мікалай Статкевіч — 0,56%, Алесь Міхалевіч — 0,45%, Дзмітрый Ус — 0,3%.
Цікава, што супраць усіх амаль 20%.
Дарэчы, прыкладна такія самыя лічбы называюць і праўрадавыя сацыёлагі. Даверу такім апытанням няма.
Яшчэ цікава, што менавіта тэлеканал АНТ замовіўПадзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец
Зміцер Панкавец