Рымашэўскі ледзь не трапіў у ДТЗ
11 снежня пасля сустрэчы ў Гомелі Рымашэўскі разам з членамі сваёй каманды вяртаўся на аўтамабілі ў Мінск. На ўчастку дарогі паміж Гомелем і
10 снежня каля пад’езда дома, куды падвозілі жонку і дачку палітыка, у другі раз было прабіта кола ў яго аўтамабілі.
«Я расцэньваю гэтыя выпадкі як правакацыю спецслужбаў па асабістым загадзе ўзурпатара ўлады ў нашай краіне,— заявіў Рымашэўскі. — Гэты сігнал можна разглядаць як асабістую пагрозу для мяне і маёй сям’і. Я разумею, што ў любы момант мяне могуць атруціць ці ўчыніць нейкія іншыя правакацыі. Гэтыя дзеянні спецслужбаў пацвярджаюць паніку і страх, якія ахапілі дзейнае кіраўніцтва. Я хачу заклікаць іх павініцца і мірна сысці. Хачу таксама звярнуцца да выканаўцаў гэтых нечалавечых загадаў: такімі метадамі мяне не напалохаць!»
Выбарчы штаб Рымашэўскага рыхтуе зварот у пракуратуру з патрабаваннем расследавання вышэйзгаданых выпадкаў, а таксама ў праваабарончыя, праваахоўныя органы Беларусі і міжнародныя арганізацыі з просьбай аказаць садзеянне ў забеспячэнні бяспекі кандыдата і яго сям’і.
Як ужо паведамляў БелаПАН, раніцай 11 снежня ў ДТЗ папаў аўтамабіль «Фальксваген Гольф», у якім ехаў кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук. Гэта адбылося на
«Фольксваген» атрымаў моцныя пашкоджанні, поўнасцю разбіта яго пярэдняя частка. У «Аўдзі А3» пашкоджаны левы бок, стойка моцна дэфармаваная. У гэтай машыне знаходзіліся два чалавекі — сяржант міліцыі Павел Хранькоў, не ў міліцэйскай форме, і жанчына, паводле папярэдняй інфармацыі, яго сваячка. Яны таксама сур’ёзна не пацярпелі.
Хранькоў папрасіў прабачэння за створаную ім аварыйную сітуацыю. У Яраслава Раманчука і членаў яго каманды стварылася ўражанне, што аварыя не была падстроеная. Міліцыя і хуткая дапамога прыбылі на месца здарэння прыкладна праз 40 хвілін пасля аўтааварыі.
БелаПАН