Макей: Апазіцыя 19-га снежня рыхтуе правакацыі з выбухоўкай
11.12.2010 22:52
—
Новости Политики
Апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, заклікаючы прыхільнікаў сабрацца ў дзень выбараў 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з прымяненнем выбуховых рэчываў,
паведаміў у эфіры беларускага тэлеканала
«Цяпер ужо вядома, што яны не збіраюцца мірным чынам праводзіць гэта мерапрыемства, — распавёў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. — Ужо рыхтуюцца групы баевікоў,
ужо закупляюцца цёплыя рэчы, піратэхнічныя і нават выбуховыя рэчывы.Таму апазіцыйныя кандыдаты адназначна нацэльваюць людзей, нацэльваюць сваіх прыхільнікаў на правакацыі, на стварэнне цудоўнай „карцінкі“ для заходняга тэлебачання, каб потым сказаць: вось, бачыце, якая яна ўлада — жорсткая, як яна жорстка абыходзіцца са сваімі выбаршчыкамі».
Макей таксама дадаў: «Думаю, што ва ўладзе дастаткова сіл і сродкаў, каб адрэагаваць спакойна і годна на падобнага роду сітуацыю».
Падзяліцца навіной:
ИТАР-ТАСС
ИТАР-ТАСС