Заява Саннікава з нагоды дамоўленасцяў пра АЭП
Беларусы – вялікі народ, які ў складаныя моманты гісторыі заўсёды браў лёс краіны ў свае рукі. Мы ўдзячныя кіраўніцтву Расеі за тое, што на пэўным этапе яно ўзняло важныя для Беларусі пытанні - пра выкраданні лідараў апазіцыі, распавяло праўду пра карупцыйны характар лукашэнкаўскага рэжыму, пра недамоваздольнасць беларускага кіраўніка.
Расейскае кіраўніцтва проста вырашыла зняць напружанасць у сваіх адносінах з Лукашэнкам. Не думаю, што яны разлічваюць на тое, што беларускі дыктатар раптам зменіцца.
Але лёс краіны будзе вырашацца самімі беларусамі і ўнутры Беларусі. Я бачу, як змяніліся настроі людзей. Народ хоча зменаў і гатовы змагацца за сваю свабоду. І хацеў бы яшчэ раз паўтарыць, што лёс краіны сёння вырашаецца не на кухнях, не за маніторам кампутараў, а на плошчы. Гісторыя робіцца сёння. Гісторыю робім мы і разам мы пераможам!
charter97.org