Генпракуратура зноў палохае людзей Бабаем (19-м снежня)

Источник материала:  
10.12.2010 09:48 — Новости Политики
У сувязі з вынясеннем афіцыйных папярэджанняў пяці кандыдатам у прэзідэнты Генеральная пракуратура заклікала грамадзян выконваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў заявіў у эфіры беларускіх тэлеканалаў, што падчас выступленняў па ТБ і радыё «асобныя кандыдаты ў прэзідэнты, у прыватнасці Саннікаў, Някляеў, Раманчук, Рымашэўскі і Статкевіч» заклікалі сваіх выбаршчыкаў «прыбыць 19-га чысла ў 20.00 для ўдзелу ў масавым мерапрыемстве ў горадзе Мінску».

Паводле слоў Радзівонава, правядзенне масавага мерапрыемства 19 снежня рэгламентуецца заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах, паколькі «ўжо няма агітацыйнай кампаніі». Паводле закона аб масавых мерапрыемствах, «арганізатары масавага мерапрыемства абавязаныя не менш чым за 15 дзён да яго правядзення падаць адпаведную заяву ў Мінгарвыканкам». «Аднак да гэтага часу яна ў Мінгарвыканкам так і не паступіла, — адзначыў Радзівонаў. — Улічваючы такую акалічнасць, Генеральнай пракуратурай аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

«Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах можа цягнуць

адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, — падкрэсліў прадстаўнік Генпракуратуры. — Мэта нашага афіцыйнага папярэджання — якраз не дапусціць парушэння заканадаўства, і мы заклікаем грамадзян строга выконваць дзеючае заканадаўства».

Варта адзначыць, што Статкевіч і Рымашэўскі папярэджаныя паўторна: першы раз Генпракуратура папярэджвала іх за заклік да выбаршчыкаў прыняць удзел у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Власти опять угрожают оппозиции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика