Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 90-годдзем

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання гэтай ВНУ.

"Дзясяткі тысяч высакакласных спецыялістаў, падрыхтаваных у сценах ВНУ, унеслі значны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай моцы Беларусі", — падкрэсліваецца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння БНТУ па праве з'яўляецца флагманам падрыхтоўкі інжынерных кадраў, годна падтрымлівае статус найбуйнейшага цэнтра навукова-тэхнічнай думкі. Ён заваяваў прызнанне не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.

"Поспехі вашага ўніверсітэта з'яўляюцца вынікам высокага прафесіяналізму ў навукова-педагагічнай дзейнасці, творчага пошуку і энтузіязму ўсяго калектыву. Спадзяюся, што і ў далейшым вы будзеце гэтак жа паспяхова і плённа працаваць на карысць роднай Беларусі, вырашаючы важныя задачы навучання і выхавання моладзі", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика