Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў больш як паўтары гадзіны размаўлялі сам-насам

Источник материала:  
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў Маскве да пачатку пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза. Кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш як паўтары гадзіны ў фармаце сам-насам. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў кіраўнік прэс-службы беларускага лідара Павел Лёгкі.  

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў больш як паўтары гадзіны размаўлялі сам-насам

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя праблемы двухбаковых адносін. Паводле слоў Паўла Лёгкага, яна праходзіла ў спакойнай, канструктыўнай і дружалюбнай атмасферы.

Па ініцыятыве расійскага боку прэса не прысутнічала. Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння сустрэчы, звяртаючыся да журналістаў, жартаўліва заўважыў, што прэса не паспявае за прэзідэнтамі.

←Нобелевский бич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика