Генпракуратура папярэдзіла Някляева

Источник материала:  
09.12.2010 18:15 — Новости Политики
Генеральная пракуратура папярэдзіла Уладзіміра Някляева аб тым, што яго «заклікі з’явіцца на Плошчу — незаконныя».

У выпадку правядзення гэтага мерапрыемства, якое названае «незаконным», у дачыненні лідара кампаніі «Гавары праўду» будзе распачатая крымінальная справа. Апавясцілі аб гэтым Някляева па тэлефоне, запэўніўшы, што заўтра ж дашлюць ліст на хатні адрас.

Сам Някляеў так каментуе званок з Генпракуратуры: «Пачалося цалкам прадказальнае і чаканае ад рэжыму запалохванне. Запалохванне пераследам — турмой, крыміналам. Нічога новага наш рэжым не прыдумаў. І чым бліжэй да галасавання, калі будзе вырашацца лёс рэжыму, тым менш будзе яго дэманстратыўная дэмакратыя. Яна сканчаецца. А пачынаецца звычайнае і звыклае. Вечнае, як улады, напэўна, здаецца. Аднак будучыню беларускага народа вызначае не рэжым. Будучыня належыць нашаму народу, які 19-га снежня зробіць свой выбар».

Падзяліцца навіной: 
nekliaev.org

←Пять кандидатов в президенты получили предупреждения Генпрокуратуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика