Лукашэнку здымаць з выбараў не будуць

Источник материала:  
09.12.2010 14:49 — Новости Политики
9 снежня Цэнтрвыбаркам разгледзеў заявы апазіцыйных палітыкаў аб парушэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства.

Заявы паступілі ад кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргея Калякіна і члена Партыі БНФ Галіны Сямдзянавай.

У іх, у прыватнасці, размова ідзе аб незаконнасці нарады, якую Лукашэнка правёў са сваімі даверанымі асобамі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Аўтары заяў указваюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі забараняе выкарыстоўваць памяшканні, займаныя дзяржорганамі, для ажыццяўлення дзеянняў, якія садзейнічаюць вылучэнню або абранню кандыдата, у выпадку калі іншыя кандыдаты не могуць выкарыстаць гэтае памяшканне аналагічным чынам.

Апрача таго, Сямдзянава мяркуе, што Лукашэнка парушыў выбарчае заканадаўства пры правядзенні Усебеларускага народнага сходу.

Як заявіў сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама член ЦВК з правам дарадчага голасу, актывіст Аб"яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер, сустрэча з даверанымі асобамі — гэта выключна агітацыйнае мерапрыемства.

Аднак намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў падкрэсліў, што агітацыя падчас нарады ў Адміністрацыі прэзідэнта не праводзілася, таму і парушэння не было.

У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што яна з"яўлялася дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, але яе ўдзел у форуме не тычыўся выканання службовых абавязкаў.

«Ніякіх мер рэагавання да кандыдата і яго давераных асоб ЦВК прыняць не можа, бо меркаванні заяўнікаў грунтуюцца на павярхоўным прачытанні Выбарчага кодэкса», — рэзюмавала Ярмошына.

Члены ЦВК прыйшлі да высновы, што кандыдат Лукашэнка не выкарыстоўваў перавагі свайго службовага становішча пры правядзенні сустрэчы з даверанымі асобамі і Усебеларускага народнага сходу і аднагалосна адмовілі ў задавальненні заяў апазіцыйных палітыкаў.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Развитие экономических отношений Беларуси и России сдерживают политические реверансы - российский эксперт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика