БелТА: Лукашэнка і Мядзведзеў размаўлялі больш за паўтары гадзіны

Источник материала:  
09.12.2010 14:27 — Новости Политики

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў Маскве да пачатку пасяджэння найвышэйшага органа Мытнага саюза. Кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш за паўтары гадзіны ў фармаце адзін на адзін. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Павел Лёгкі.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя праблемы двухбаковых адносін. Па словах Паўла Лёгкага, яна праходзіла ў спакойнай, канструктыўнай і сяброўскай атмасферы.

Па ініцыятыве расійскага боку прэса не прысутнічала. Аляксандр Лукашэнка па заканчэнні сустрэчы, звяртаючыся да журналістаў, жартаўліва заўважыў, што прэса не паспявае за прэзідэнтамі.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

←В Москве началась встреча глав государств Таможенного союза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика