Лукашэнка сядзіць у Маскве
У той жа дзень у падмаскоўным
Асноўная супярэчнасць у
У Маскве таксама заяўляюць, што ў выпадку ратыфікацыі да канца 2010 года пакета дакументаў па АЭП усімі трыма краінамі Мытнага саюза — Расіяй, Беларуссю і Казахстанам — пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь могуць стаць бяспошліннымі ў поўным аб’ёме ўжо з 1 студзеня.
***
Як піша сёння расійскі «КоммерсантЪ»,
перамовы Пуціна з Сідорскім «закончыліся правалам», але «на думку экспертаў, расійскія перамоўшчыкі сустракаюцца з беларускімі з пазіцыі сілы — рана ці позна беларусы павінны прыняць умовы расіян».Паводле звестак «Ъ», «беларусы гатовы былі пайсці на саступкі ў справе бяспошліннай пастаўкі расійскай нафты на прадпрыемствы Беларусі. Вядома, што цяпер Расія бяспошлінна гатова пастаўляць суседняй краіне 6,5 млн. тон нафты, а пасля ўваходжання Беларусі ў АЭП — і больш». «Аднак колькі — дагэтуль незразумела. Зразумела, што патрэбы беларускіх НПЗ, якія перапрацоўваюць расійскую нафту, што потым ідзе на экспарт, павінны быць задаволеныя, пажадана ў поўным аб’ёме. Гэта зразумела перш за ўсё беларускім перамоўшчыкам», — адзначае выданне.
Па прагнозах аналітыкаў, пасля правальнай сустрэчы прэм’ераў прэзідэнты Лукашэнка і Мядзведзеў наўрад ці будуць сёння абмяркоўваць гэтыя спрэчныя пытанні — вырашэнне вострых праблем яны, хутчэй за ўсё, пакінуць экспертам і ўрадам.
Як лічыць беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч, ніякіх канкрэтных і важных рашэнняў ад сустрэчы ў Маскве чакаць не варта. Асноўная мэта паездкі Лукашэнкі ў Маскву — прадэманстраваць напярэдадні выбараў, што ў
Што да магчымасці двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева, то для беларускага кіраўніка прынцыповы сам яе факт, мяркуе эксперт. «Для Лукашэнкі гэта было б вельмі важна, але Мядзведзеў наўрад ці на гэта пагодзіцца», — лічыць палітолаг. Як паведаміла
Акрамя таго, прэзідэнты маюць намер унесці змяненні ў пералік адчувальных тавараў, адносна якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымае кансенсусам камісія МС. Плануецца таксама абмеркаваць мэтазгоднасць унясення змяненняў і дапаўненняў у дагавор аб камісіі МС.
Пасля заканчэння трохбаковай сустрэчы да прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі далучацца лідары астатніх краін ЕўрАзЭС і назіральнікі пры арганізацыі. На саміце ЕўрАзЭС кіраўнікам дзяржаў у фармаце «пяцёркі» неабходна падпісаць шэраг дакументаў.
БелаПАН