Беларусь дапаможа Венесуэле ў пераадоленнi наступстваў удару стыхii
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 снежня ў тэлефоннай размове з Прэзiдэнтам Венесуэлы Уга Чавесам выказаў словы шчырай падтрымкi i салiдарнасцi народу Венесуэлы, якi церпiць ад удару стыхii.
"У брацкай Беларусi з болем успрынялi паведамленне аб ахвярах, выклiканых паводкамi i сходамi селевых патокаў", — адзначыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка папрасiў перадаць шчырыя спачуваннi родным i блiзкiм загiнулых. Ён падкрэслiў, што бяда венесуэльскага народа — не чужая для Беларусi. Прэзiдэнт запэўнiў свайго калегу, што Беларусь абавязкова падставiць плячо, як у свой час Венесуэла нашай краiне. Кiраўнiком дзяржавы ўраду дадзена даручэнне 9 снежня правесцi пасяджэнне Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, прааналiзаваць рэальныя маштабы стыхii, вызначыць аб'ём i характар дапамогi, выпрацаваць канкрэтны план максiмальнага садзейнiчання брацкай Венесуэле.
Як падкрэслiў Уга Чавес, Венесуэла асаблiва мае патрэбу ў тэхнiцы i будаўнiках для аднаўлення разбуранага. Прэзiдэнт Венесуэлы таксама пацiкавiўся сiтуацыяй у Беларусi напярэдаднi выбараў i пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў i перамог.