Абама і Камароўскі заклікалі да правядзення свабодных выбараў у Беларусі
08.12.2010 23:24
—
Новости Политики
Прэзідэнты ЗША і Польшчы заклікалі да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 снежня ў Вашынгтоне па выніках перамоў кіраўнікоў дзяржаў і апублікаванай на сайце польскага прэзідэнта.
daylife.com |
«Польшча і Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Прэзідэнт Камароўскі і прэзідэнт Абама падкрэслілі сваю поўную падтрымку ініцыятывы ЕС „Усходняе партнёрства“, створанай для ўмацавання сувязяў паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай, а таксама для паскарэння рэформ і ўзмацнення дэмакратыі ў гэтых краінах».
Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы паслядоўнай палітыкі ўмацавання адносін з Расіяй.
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.