Падчас пікету нацбалаў затрыманы журналіст БелаПАН
Пікет пачаўся на дозволеным уладамі месцы — ля помніка Пушкіну непадалёк гатэля «Беларусь». Аднак арганізатарам акцыі месца падалося малалюдным і яны перанеслі яе да гатэлю «Юбілейны». У выніку аднаго з актывістаў арганізацыі затрымалі невядомыя ў цывільным. Разам з ім быў затрыманы таксама журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас.

Пачатак акцыі быў спакойным.

Лідар нацбалаў, Яўген Контуш, агучвае пазіцыю паплечнікаў у стасунку да Лукашэнкі.


Працяг пікету ля гатэля "Юбілейны".

Улёткі нацбалаў карысталіся поспехам у мінакоў.

Мікрааўтобус, у які зацягнулі актывіста нацбалаў і журналіста БелаПАН.
Акцыя ля помніка Пушкіну распачалася міра і спакойна.
«Мы падтрымліваем усіх кандыдатаў у прэзідэнты, апроч аднаго — Лукашэнкі. І прыйшлі сюды, каб гэта паказаць», —заявіў журналістам
Пікет ля помніка Пушкіну доўжыўся каля 15 хвілін. Падчас яго была агучаная пазіцыя
Пасля гэтага нацбалы вырашылі перамясціць пікет бліжэй да людзей. Прыкладна 8 актывістаў арганізацыі сталі з расцяжкай паблізу гатэля «Юбілейны», раздаючы ўлёткі мінакам. Такія вольнасці працягваліся нядоўга, праз 10 хвілін да пікету пад’ехаў сіні мікрааўтобус Фальксваген Транспарцёр, адкуль выйшлі два мужчыны ў цывільным. Яны адразу ж схапілі нацбала, каторы трымаў у руках расцяжку «Другого презідента!» і завалаклі яго ў мікрааўтобус. Патрабаванні журналістаў паказаць пасведчанні ігнараваліся. Наадварот, невядомыя паспрабавалі зацягнуць у машыну і журналістаў.
Такім чынам быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Антон Тарас. Пасля гэтага невядомыя з’ехалі.***
Нацбалы заяўляюць, што будуць праводзіць падобныя пікеты і далей. Бліжэйшы з іх пройдзе 10 снежня ў парку Купалы. Пачатак у 19.00.