Саннікаў кажа, што прадаў кватэру, але не раскрывае падрабязнасцяў
08.12.2010 15:22
—
Новости Политики
Раней паведамлялася, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, каб здабыць грошы на выбарчую кампанію, гатовы прадаць уласную кватэру.
Дык ці адбыўся продаж нерухомасці, пацікавіліся журналісты ў Саннікава.
«На гэтым тыдні я павінен завяршыць гэтую працэдуру. Узніклі пэўныя цяжкасці. Можна гаварыць, што некаторыя людзі баяліся на сваё імя афармляць дамову. Грошы, вядома, пойдуць на перадвыбарчую кампанію. Падрабязнасці раскрываць не буду», — адказаў кандыдат.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП