Лукашэнка: Я — не цар

Источник материала:  
08.12.2010 11:06 — Новости Политики

Лукашэнка: Я — не цар

Выступаючы на закрыцці IV Усебеларускага народнага сходу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не трымаецца за ўладу. «Я не трымаюся за ўладу. Але калі нехта так кажа, то ён думае, што прэзідэнт — гэта цар. <…> Няпраўда гэта ўсё. Калі прэзідэнт стане царом, Беларусі не будзе. Я ўспрымаю працу і пасаду прэзідэнта як самую цяжкую працу», — сцвярджае Лукашэнка.

Ён таксама перасцярог ад «развалу ўлады»: «Нам не трэба бяздумнай ломкі палітычнай сістэмы, з такой цяжкасцю створанай па крупінках». «Развал улады — гэта развал дзяржавы», — упэўнены Лукашэнка.

«Я не кажу, што ў нас ідэальная палітычная сістэма, я не кажу, што на вякі трэба захаваць гэтую сістэму, — дадаў ён. — Але пакуль яна дае вынік, яе трэба захоўваць і падтрымліваць».

Лукашэнка таксама ўпэўнены, што пры выбары прэзідэнта беларускі народ не мае патрэбы ў знешніх парадах. «Воля беларускага народа — адзіная легітымная сіла, якая можа выбіраць лёс дзяржавы, і яна не мае патрэбы ні ў якіх знешніх парадах», — заявіў ён.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Более тысячи человек обратились на «горячую телефонную линию» IV Всебелорусского народного собрания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика