РЭЗАЛЮЦЫЯ

Источник материала:  
ЧАЦВЁРТАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ   Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Рэспублікі Беларусь, асноўваючыся на канстытуцыйных прынцыпах народаўладдзя, усведамляючы сваю адказнасць за будучае нашай краіны,

ПАСТАНАЎЛЯЕМ:

1. Прызнаць, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і своечасова прынятыя меры па процідзеянні негатыўнаму ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу забяспечылі рост нацыянальнай эканомікі, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. Паказчыкі Праграмы ў асноўным выкананы. Валавы ўнутраны прадукт вырас больш як на 40 працэнтаў пры зніжэнні энергаёмістасці ВУП на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш як у 2 разы, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва — на 75 працэнтаў.

У цэлым за першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя аб'ём валавога ўнутранага прадукту краіны падвоены.

2. Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і падтрымаць прапанаваную кіраўніцтвам краіны галоўную мэту.

Галоўная мэта — рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Патэнцыял чалавека — гэта патэнцыял дзяржавы, чым багацейшы чалавек — тым багацейшая краіна.

Прыярытэтныя напрамкі:

развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне ўзроўню дабрабыту, рост нараджальнасці і павелічэнне працягласці жыцця, умацаванне здароўя грамадзян і павышэнне якасці адукацыі;

радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў;

стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы;

рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю;

развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў;

устойлівае развіццё рэгіёнаў;

будаўніцтва якаснага і даступнага жылля;

павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу.

3. Даручыць органам дзяржаўнай улады рэалізаваць пастаўленую мэту і прыярытэтныя напрамкі шляхам усебаковага выкарыстання патэнцыялу моцнай, эфектыўнай і адказнай дзяржавы на аснове далейшага развіцця ўсіх форм уласнасці, балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, правядзення прагрэсіўных пераўтварэнняў, накіраваных на дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

4. Лічыць ключавой задачай пяцігоддзя стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцяў, прадпрыемстваў і галін, якія выпускаюць экспартаарыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю, фарміраванне новага аблічча беларускай эканомікі.

Вырашэнне пытанняў энергетычнай бяспекі і збалансаванасці знешняга гандлю разглядаць як важнейшыя задачы, якія забяспечваюць незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян.

Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу.

5. У трохдзённы тэрмін накіраваць гэту рэзалюцыю Кіраўніку дзяржавы для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў.

←Лукашенко: неправильно сравнивать меня с царем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика