Пікет каля ЦВК завяршыўся шэсцем па праспекце Незалежнасці + відэа
Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, прымаючы 7 снежня заяву з такім патрабаваннем ад Таццяны Процькі, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.
Перадача заявы адбылася падчас пікета каля Цэнтрвыбаркама, арганізаванага актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і кампаніі «Гавары праўду!». У ім удзельнічала каля 50 чалавек. Людзі стаялі з плакатамі «Адну гадзіну праўды!» і «Чаму БТ баіцца праўды?».
Паводле слоў Таццяны Процькі, Лазавік прыняў заяву, але адзначыў, што выдзяленне дадатковага эфірнага часу знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі і Цэнтрвыбаркам можа толькі рэкамендаваць ёй зрабіць гэта.
Удзельнікі пікета прымацавалі каля будынка ЦВК расцяжку з надпісам «Патрабуем дадатковага прамога эфіру кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь». Аднак яна перашкаджала выезду службовых машын з унутранай тэрыторыі Дома ўрада. Таму пікетчыкі знялі расцяжку і вырашылі перадаць яе непасрэдна кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая знаходзіцца цяпер на Усебеларускім народным сходзе.
Удзельнікі пікета рушылі па праспекце Незалежнасці ў бок Палаца Рэспублікі пад сцягамі і транспарантамі. За імі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, здымалі іх на відэа.
Каля будынка ГУМа шэсце спыніў ланцуг з супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.Удзельнікі акцыі вырашылі не ўваходзіць у сілавое супрацьдзеянне з міліцыяй. Прадстаўнік штаба Уладзіміра Някляева Міхаіл Пашкевіч заявіў, што сваім шэсцем дэманстранты ўжо прыцягнулі ўвагу соцень мінчан. Ён заклікаў прысутных паберагчы сілы для далейшых дзеянняў і заклікаў людзей прыйсці 16 снежня на сустрэчу з кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і Андрэем Саннікавым, а таксама
«Гэтае шэсце — добрая дэманстрацыя сілы. У нас ёсць яшчэ два тыдні для правядзення такіх мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Будзем лічыць, што наша мерапрыемства ўдалося», — сказаў Пашкевіч.
Ніхто з удзельнікаў акцыі не затрыманы.
БелаПАН