З 2001 г. колькасць выбаршчыкаў на Магілёўшчыне паменшылася на 45 тысяч
07.12.2010 09:44
—
Новости Политики
У Магілёўскай вобласці памяншаецца колькасць выбаршчыкаў. Зараз у спісы для галасавання ўнесена каля 829 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу,
паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.
Як адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка, гэта лічба папярэдняя, паколькі яшчэ ідзе ўдакладненне спісаў грамадзян, якія маюць права голасу.
На прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2001 года ў спісах выбаршчыкаў вобласці налічвалася 876.296 чалавек. Такія лічбы прыводзіць Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
У красавіку 2010 года на выбарах у мясцовыя саветы Магілёўскай вобласці агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, склала 836.218, пра што сведчаць звесткі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Падзяліцца навіной:
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН