Лукашэнка абяцае кардынальныя змены ў кантрольнай дзейнасці
Кантрольныя органы не павінны быць тормазам для развіцця дзелавой ініцыятывы, падкрэсліў прэзідэнт. Лукашэнка зазначыў: пакуль ён не гатовы сказаць, што будзе зроблена ў найбліжэйшыя
«У найбліжэйшыя
«Не трэба садзіць дзесяць работнікаў ад пракуратуры, МУС, кантрольных органаў, і яны будуць лапаціць гэтую арганізацыю цэлы месяц. Так было заўсёды, але быць не павінна і не будзе», — дадаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, на праверках часам губляецца больш, чым атрымліваецца ў выніку гэтых праверак, «нават калі пераводзіць у грашовае вылічэнне», падкрэсліў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, «трэба прынцыпова паглядзець на кантрольную сістэму». Рашэнне будзе прынята ў першай палове 2011 года, паабяцаў прэзідэнт.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН