Сёння ў 17.00 — радыёдэбаты кандыдатаў у прэзідэнты

Источник материала:  
05.12.2010 15:32 — Новости Политики

Сёння ад 17.00 да 18.00 у простым эфіры беларускага радыё пройдуць дэбаты кандыдатаў у прэзтдэнты краіны.

Некаторыя з кандыдатаў вырашылі перадаць права ўдзелу ў радыёдэбатах сваім давераным асобам, паведамляе БелаПАН.

Замест Уладзіміра Някляева ўдзельнічаць у дэбатах будзе Аляксандр Фядута, замест Яраслава Раманчука — Анатоль Лябедзька, замест Мікалая Статкевіча — Сяргей Марцалеў.

Асабіста плануюць удзельнічаць у радыёдэбатах прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Віктар Цярэшчанка.

Віталь Рымашэўскі аддаў перавагу сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гродне. Сустрэчы ў рэгіёнах ладзіць таксама Андрэй Саннікаў.

Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адмовіўся як ад выступаў на тэлебачанні і радыё, так і ад удзелу ў дэбатах.

Каб паслухаць дэбаты, трэба мець на камп’ютары ўсталяваную прайграму прайгравання аўдыёфайлаў (напрыклад, Winamp або Windows Media Player).

Падзяліцца навіной: 

←Будет ли в Беларуси «государство для народа и для человека»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика