Чыноўнікі агітавалі за Лукашэнку ў месцы, дзе самі ж забаранілі агітацыю

Источник материала:  
05.12.2010 13:28 — Новости Политики

Канцэрт зорак беларускай эстрады «За моцную і квітнеючую Беларусь!» праходзіў на плошчы Леніна ў Мазыры 4 снежня. На мерапрыемстве пабываў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які адзначыў, што падчас канцэрту прадстаўнікі абласной і раённай улады праводзілі агітацыю за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку, чым парушылі выбарчае заканадаўства.

«Месцы для правядзення агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі вызначаюцца мясцовай уладай. Мазырскі райвыканкам сваім рашэннем вызначыў, што на плошчы Леніна агітацыя не дазваляецца. Але ўлада сама парушае свае ж рашэнні» , — сказаў Целяпун.

Да прыкладу, падчас канцэрту намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Пётр Кірычэнка заклікаў жыхароў горада падтрымаць курс дзейнай улады і галасаваць за цяперашняга прэзідэнта. «З высокай трыбуны іншы высокі чын — старшыня Мазырскага райвыканкама Уладзімір Дворнік — заклікаў гараджан» зрабіць правільны выбар і тым самым забяспечыць годную будучыню дзецям і ўнукам «, — адзначыў Целяпун.

Ён мае намер звярнуцца ў райвыканкам, пракуратуру і раённую выбарчую камісію са скаргай на парушэнне заканадаўства.

Канцэрты «За моцную і квітнеючую Беларусь!» і «Разам мы — Беларусь» праходзяць з лістапада ва ўсіх раённых гарадах Гомельскай вобласці і ў абласным цэнтры.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Теледебаты 4 декабря: шоу не состоялось

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика