Падгол: Ніякіх дэбатаў не адбылося

Источник материала:  
04.12.2010 19:10 — Новости Политики
4 снежня на беларускім тэлебачанні прайшлі тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Удзел у іх узялі ўсе кандыдаты, акрамя Лукашэнкі. Пасля сваёй першай кароткай прамовы залю, у каторай адбываліся дэбаты, дэманстратыўна пакінуў Уладзімір Някляеў.

Для чытачоў «Нашай Нівы» дэбаты пракаментаваў пісьменнік Уладзімір Падгол. Ён лічыць, што ніякіх дэбатаў не адбылося:

«Вядучыя хацелі справакаваць дэбаты, але кандыдаты на гэта не пагадзіліся, не пайшлі. Таму дэбатаў папросту не было.

Былі выклікі да Лукашэнкі. А скончыліся так званыя дэбаты заклікам на Плошчу Статкевіча».

Уладзімір Падгол, разам з тым, лічыць, што некаторыя кандыдаты выдзяляліся на фоне іншых. «Мне спадабалася, як трымаўся Віталь Рымашэўскі — вольна, сімпатычна, з усмешкай. Выказаў сваю пазіцыю, распавёў аб хрысціянскіх прынцыпах. Вядома, гэта толькі мой ірацыянальны погляд. Гэта калі сэрцам выбіраць. А калі розумам-то ніхто не ўразіў.

Ніхто з іх не выглядаў, як кіраўнік краіны, ніхто. Там не было магутных, уплывовых постацяў, якія б маглі даказаць, што яны лепшыя за Лукашэнку», —

мяркуе спадар Падгол.

Пісьменнік лічыць, што агульная інтанацыя дэбатаў — канстатацыя адсутнасці выбараў у краіне. На гэтым тле цікавасць выклікаў выступ Дзмітрыя Уса, каторы адкрыта заявіў аб адсутнасці прэзідэнцкіх амбіцыі і жаданні змяніць выбарчы кодэкс. «Ус мне спадабаўся. Адкрыта аб сваёй пазіцыі сказаў, прызнаў, што не збіраецца перамагаць на выбарах, а толькі хоча змяніць заканадаўства. А так саліравалі Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў. Заклікалі на Плошчу прыйсці, аднак не зусім зразумела, навошта. Саннікаў нават не змог упэўнена прамовіць свой афарызм пра лысую гуму», — лічыць У.Падгол.

Ён таксама зазначыў, што галасаваць на сваю карысць заклікаў адно Яраслаў Раманчук. А вось Алесь Міхалевіч, хоць і гаварыў правільныя рэчы, выглядаў непераканаўча: «Добрыя рэчы гаварыў Міхалевіч. Але ўсё гэта на кухнях гавораць. Любы такое скажа».

Спадар Падгол лічыць, што з тэледэбатаў можна было зрабіць сапраўды яскравы крок: «На самым пачатку гаварылася, што кандыдаты нібы да нечага дамовіліся. Аднак насамрэч тое вылілася толькі ў адсутнасць рэзкай крытыкі на адрас адзін аднаго.

Вось калі б там, у тэлестудыі, яны раптам выбралі адзінага кандыдата ад апазіцыі, перад усёй краінай — гэта быў бы моцны крок.

Можна было б смела заклікаць людзей на Плошчу. А так нібыта заклікалі, але не зразумела, супраць чаго пратэставаць. Ніводзін з іх самастойна Лукашэнку не пераможа. Ніводзін не даказаў падчас дэбатаў, што ён лепшы за Лукашэнку».

«У той момант, як ён сыходзіў, гэта выглядала вельмі моцна, — каментуе Уладзімір Падгол дэманстратыўны сыход Някляева са студыі. — Прыгожа сказаў, прыгожа ішоў адтуль. Гэта быў актор, геніяльны палітычны актор.

Але пазней уражанне забылася. Пасля гадзіны дэбатаў сыход Някляева узгадваўся не так прыгожа». Аднак У.Падгол лічыць, што і такі заўчасны дэманстратыўны сыход мог мець сэнс. «Гэта я дагледзеў да канца дэбаты, асоба зацікаўленая. А звычайны чалавек паглядзеў 20 хвілін і пераключыў. Таму Някляеў мог запомніцца. Дэбаты гэтыя нудныя былі, нецікавыя. Праз свае шчырыя эмоцыі маглі запомніцца толькі Някляеў і Статкевіч. Яны шчыра заклікалі на Плошчу. Аднак незразумела, чаму я мушу ісці за табой. Спачатку трэба стаць героем, асілкам, а ўжо потым клікаць на Плошчу», — лічыць Уладзімір Падгол.

Падзяліцца навіной: 
АП

←Кандидаты в президенты не позволили ведущим прямого эфира завершить теледебаты так, как они планировали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика