Сідорскі і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі падрыхтоўку пагадненняў па стварэнні АЭП

Источник материала:  
04.12.2010 13:02 — Новости Политики

3 снежня прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў па стварэнню АЭП (Адзінай эканамчнай прасторы). Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэм"ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

"Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў у рамках стварэння АЭП у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі прэм"ерамі ў ходзе сустрэчы адзін на адзін 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу", -- сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Цяпер праца з гэтымі дакументамі ідзе на ўзроўні намеснікаў прэм"ер-міністраў і экспертаў. Сідорскі і Пуцін у гутарцы канстатавалі высокую ступень гатоўнасці дакументаў да падпісання.

Прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі дамовіліся, што астатнія пытанні па дакументах, у выпадку неабходнасці, яны ўзгодняць пры асабістай сустрэчы ці ў тэлефоннай размове да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая павінна адбыцца ў снежні 2010 года, паведамляе БЕЛТА.

Падчас размовы Сідорскі павіншаваў Пуціна з перамогай Расіі "ў няпростым спаборніцтве за права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе". Ён адзначыў, што Беларусь была ўпэўнена ў перамозе Расіі, і пажадаў ёй не толькі правесці гэты чэмпіянат на высокім узроўні, але і заваяваць футбольны Кубак свету ў сябе дома.

Пуцін у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што Беларусь таксама на высокім узроўні правядзе Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.

АЭП называюць палітычным праектам Пуціна, які мае на мэце, з дапамогай эканамічных фактараў, замацаваць Беларусь у расійскай сферы ўплыву.

Падзяліцца навіной: 
СМ

←Романчук, Санников, Рымашевский, Некляев и Костусев в выходные примут участие в теледебатах и встретятся с избирателями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика