У час правядзення ІV Усебеларускага народнага сходу будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія
04.12.2010
—
Новости Политики
У ходзе работы ІV Усебеларускага народнага сходу грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць, па гарачай тэлефоннай лініі. Рашэнне аб адкрыцці лініі прынята рэспубліканскім аргкамітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.
Для работы гарачай лініі выдзелены шматканальныя тэлефонныя нумары: 220-26-14, 220-26-36. Код Мінска — 017. Час работы гарачай лініі 6 і 7 снежня — з 9.00 да 18.00.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.