Маскоўскія псеўдасацыёлагі: Рэйтынг Някляева расце
Пра сваё першае апытанне гэты сацыялагічны цэнтр абвесціў у лістападзе.
Тады
«Наша Ніва» выявіла, што на іхнім сайце няма ніякіх кантактаў, апроч непрацоўных мэйлаў. А папярэдняе апытанне было імі праведзенае аж… у маі
Нягледзячы на невядомасць сацыялагічнай службы, лічбы рэйтынгу беларускіх кандыдатаў хутка падхапілі вядучыя расійскія СМІ. Прынамсі, яны фігуравалі ў сюжэце тэлеканала НТВ.
Вядомы беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі кажа, што ніколі не сутыкаўся з «Соцыумам». «Не чуў пра іх», — кажа А.Вардамацкі.
На думку сацыёлага, правесці такое апытанне ў Беларусі тэарэтычна магчыма, але вельмі цяжка.
«Пытанне найперш не ў фінансах, а ў кваліфікацыі кадраў, якасці працы. Так лёгка гэта не зробіш», — мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру «Новак».
Яшчэ разчэй пра іх выказаўся прафесар сацыялогіі Алег Манаеў.
Характэрна, які сайт першым паведаміў пра вынікі апытання. Regnum мае рэпутацыю рупара расійскіх спецслужбаў у справах краін былога СССР. У беларускай рэдакцыі працуюць людзі, што выступаюць за аб’яднанне з Расіяй, але без Лукашэнкі.
Выглядае на тое, што Масква адмыслова ідзе на падтасоўку апытанняў, каб мець лішні аргумент у барацьбе з Лукашэнку.
Зрэшты, ужо «адэкватны» адказ «Соцыуму» дала лукашэнкаўскі Інстытут сацыяльных і палітычных даследаванняў. Паводле іх звестак, за Лукашэнку гатовыя галасаваць 71% апытаных. Тады як рэйтынгі апазіцыйных кандыдатаў не перавышаюць 1,5%.
Сацыялагічная вайна робатаў працягваецца.
Мікола Бугай, Зміцер Панкавец