Міхалевіч: Я дакладна атрымаю больш за 10% галасоў і выйду ў другі тур

Источник материала:  
03.12.2010 09:58 — Новости Политики

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі ў Магілёве.

«Свае перспектывы я ацэньваю як дастаткова добрыя, — сказаў Міхалевіч. — Я ўпэўнены, што пры справядлівым і сапраўдным падліку галасоў, у мяне ёсць шансы выйсці ў другі тур.

Я атрымаю больш за 10% галасоў, гэта дакладна. І гэтага будзе дастаткова, каб пры такой колькасці кандыдатаў выйсці ў другі тур».

Паводле слоў палітыка, яму ўдаецца зрабіць шмат з таго, што ён плануе. Ніякіх сур’ёзных перашкод з боку ўладаў ён не адзначае.

Падчас сустрэч з выбаршчыкамі, як сцвярджае Міхалевіч, яму бачна, што людзей у большай ступені непакоіць эканамічная сітуацыя і «пагаршэнне ўзроўню жыцця».

Што да ўзаемаадносінаў і ўзаемадзеяння з іншымі апазіцыйнымі кандыдатамі, то, паводле слоў Міхалевіча, ён з імі практычна не бачыцца.

«Кожны вядзе сваю кампанію, — адзначае палітык. — Мы не крытыкуем адзін аднаго, і гэта вялікі плюс».

Падчас сустрэчы з магіляўчанамі, якая адбылася ў СШ № 21, Міхалевіч заявіў, што пазіцыянуе сябе як кандыдата, незалежнага як ад улады, так і ад апазіцыі. Паводле сцвярджэння палітыка, калі ён не выйдзе ў магчымы другі тур выбараў, то, хутчэй за ўсё, не падтрымае нікога.

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

←Романчук – против евроремонта в каждом свинарнике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика