Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў паспяховым развіцці дружалюбных адносін паміж Беларуссю і ААЭ
03.12.2010
—
Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна, наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна, віцэ-прэзідэнта і прэм'ер-міністра ААЭ, правіцеля Дубая шэйха Мухамеда бен Рашыда аль-Мактума з нацыянальным святам — Днём утварэння федэрацыі.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ААЭ ва ўсіх галінах, выказаў упэўненасць у паспяховым развіцці традыцыйна дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.