Раманчук выступіць па ТБ, Някляеў і Кастусёў правядуць сустрэчы ў рэгіёнах
Паводле інфармацыі кіраўніка
З 14.00 да 17.00 у яго запланавана сустрэча з выбаршчыкамі ў Бабруйскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, з 18.00 да 21.00 — ва ўстанове «Сектар Магілёўскага цэнтра культуры і вольнага часу» на станцыі Асіповічы (ДК чыгуначнікаў), паведаміла
Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў правядзе сход у Лагойскім раённым доме культуры (Мінская вобласць), пачатак у 18.00.
Кандыдат у прэзідэнты ад аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі 2 снежня ў Бруселі сустракаецца з еўрапейскімі парламентарыямі. У гэты дзень кіраўнік яго выбарчага штаба Павел Севярынец правядзе сустрэчы з выбаршчыкамі Полацка, Наваполацка і Дзісны (Віцебская вобласць).
У Андрэя Саннікава на 2 снежня запланавана сустрэча з журналістамі і запіс радыёвыступлення. Яго давераныя асобы — першы міністр абароны незалежнай Беларусі
Сяргей Пульша, БелаПАН