Берасцейская «Заря» баіцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага
02.12.2010 10:33
—
Новости Политики
Галоўны рэдактар брэсцкай газеты «Заря» Аляксандр Іваноў заявіў Змітру Шухраю, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, што патрабуе правак, каб праграма кандыдата выйшла ў друк. У прыватнасці, Іваноў выкрасліў з праграмы абзац пра наступствы Чарнобыля, сказ пра «раённую і абласную мафію», а таксама сказ з заклікам людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня.
«Рэдактар „Зари“ абавязаны надрукаваць выбарчую праграму ў тым выглядзе, у якім мы яе падалі. Для нас прынцыпова пакінуць кожнае слова ў гэтай праграме. Таму я падаў скаргу ў Берасцейскую абласную выбарчую камісію, а калі станоўчага адказу мы адтуль не атрымаем — мы пададзім скаргу ў пракуратуру», — сказаў прэсавай службе БХД Зміцер Шурхай.
Падзяліцца навіной:
МБ
МБ