ЗША і Беларусь шматзначна падпісалі кароткую заяву

Источник материала:  
01.12.2010 19:55 — Новости Политики

ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека,

што неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Значны сам факт з"яўлення такой заявы -- значыць, прызнання беларускімі ўладамі неабходнасці прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

Гэтую заяву можна расцэньваць як узяты беларускім бокам абавязак. Праўда, абавязак неканкрэтызаваны.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай, інф. БЕЛТА

←Рыгор Кастусёў: Масква паставіла на паэта‑песенніка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика