Някляеву ахвяравалі грошай больш за ўсіх

Источник материала:  
01.12.2010 17:24 — Новости Политики
Па стане на 30 лістапада больш за ўсё сродкаў — 83 млн. 493 тыс. рублёў — паступіла на рахунак індывідуальнага выбарчага фонду Уладзіміра Някляева, паведамляе Цэнтрвыбаркам.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце ЦВК, лідар кампаніі «Гавары праўду!» — адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты, які ўжо выдаткоўваў сродкі фонду. Выдаткі склалі 7 млн. 49 тыс. 940 рублёў.

На рахунак выбарчага фонду лідэра кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава паступіла 6 млн. 808 тыс. рублёў;

намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва — 355 тыс.;

сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага — 300 тыс.;

намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука — 89 тыс. 100;

эканаміста Віктара Цярэшчанкі — 100 рублёў.

Звестак аб паступленні грошай на рахункі Міхалевіча і Лукашэнкі пакуль няма.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Изменены правила подачи документов для получения румынской визы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика