Рымашэўскі — у Брусэлі, Кастусёў і Някляеў — у рэгіёнах, Саннікаў і Раманчук — на ТВ

Источник материала:  
01.12.2010 13:33 — Новости Политики
1 снежня кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі знаходзіцца ў Бруселі, Андрэй Саннікаў і Яраслаў Раманчук рыхтуюцца да тэлевыступленняў, Рыгор Кастусёў і Уладзімір Някляеў праводзяць сустрэчы ў рэгіёнах, аведамілі ў штабах кандыдатаў у прэзідэнты.

Андрэй Саннікаў сёння правядзе шэраг сустрэч з журналістамі і членамі сваёй ініцыятыўнай групы. Апрача таго, кандыдат у прэзідэнты будзе рыхтавацца да выступлення на тэлебачанні, якое павінна адбыцца 1 снежня з 19.30 да 20 гадзін. «Саннікаў будзе выступаць у прамым эфіры», — зазначыў прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандр Атрошчанкаў.

Практычна ідэнтычная праграма на дзень у кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. «Ён сустрэнецца з замежнымі журналістамі, а таксама будзе рыхтавацца да выступлення на тэлебачанні, якое павінна прайсці з 19.30 да 20 гадзін 2 снежня», — паведаміла кіраўнік прэс-групы Раманчука Ганна Красуліна.

Кандыдат у прэзідэнты ад аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі праводзіць у Бруселі шэраг сустрэч высокага ўзроўню ў Еўрапарламенце.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сёння наведае Баранавічы (Брэсцкая вобласць), дзе ў 16 гадзін правядзе пікет на пляцоўцы каля Дома культуры, і сустрэнецца ў 18 гадзін з выбаршчыкамі ў Слоніме (Гродзенская вобласць) у кінатэатры «Мір».

Лідар кампаніі «Гавары праўду!», кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў наведае сёння Магілёўскую вобласць. Ён правядзе сустрэчы з выбаршчыкамі ў Шклове, у раённым доме культуры з 14 да 17 гадзін па вуліцы Савецкая, 2, а таксама ў Горках з 18 да 21 гадзіны ў актавай зале Дома культуры сельскагаспадарчай акадэміі па вуліцы Інтэрнацыянальная, 1.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Пульша, БелаПАН

←Виктор Янукович пожелал Александру Лукашенко успехов на предстоящих выборах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика