Беларусь вырашыла зліквідаваць запасы высокаўзбагачанага ўрану

Источник материала:  
01.12.2010 12:30 — Новости Политики

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЭ ў Астане.

"Міністар замежных справаў Беларусі абвясьціў аб тым, што Беларусь прыняла рашэньне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыцьцявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бясьпецы ў 2012 годзе", - гаворыцца ў супольнай заяве.

Злучаныя Штаты маюць намер даць тэхнічную і фінансавую дапамогу для як мага хутчэйшага ажыцьцяўленьня гэтых захадаў.

Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан на сустрэчы зь Сяргеем Мартынавым падзякавала Беларусі за рашэнне адмовіцца ад валодання запасамі высокаўзбагачанага ўрану. "Гэта вельмі істотны і важны крок Беларусі", -- сказала Хілары Клінтан. Дзяржсакратар ЗША адзначыла, што разлічвае на прыезд беларускай дэлегацыі на саміт у пытаннях ядзернай бяспекі ў 2012 годзе для таго, "каб адзначыць завяршэнне гэтай важнай справы".

Як піша, каментуючы гэтую падзею, The New York Times, “адміністрацыя Абамы дамаглася перамогі ў сваіх намаганнях спыніць пашырэнне ў сьвеце ядзерных матэрыялаў, падпісаўшы пагадненне зь несаступлівай былой савецкай рэспублікай”.

Амерыканскія ўлады доўгія месяцы беспаспяхова дамагаліся ад Беларусі, каб яна адмовілася ад ядзерных запасаў. У выніку, Беларусь сёлета ў красавіку не была запрошаная на арганізаваны Баракам Абамам саміт у пытаньнях ядзернай бяспекі з удзелам 47 краінаў, дзе пра адмову ад сваіх ядзерных запасаў абвясціла Украіна.

Цяпер Беларусь была запрошана да ўдзелу ў наступным глабальным ядзерным саміце ў 2012 годзе ў Паўднёвай Карэі. Да таго часу яна збіраецца пазбавіцца ад сваіх ядзерных запасаў. У 1994 годзе Беларусь пагадзілася адмовіцца ад ядзернай зброі, якая засталася на яе тэрыторыі пасля распаду Савецкага Саюзу.

Наконт колькасці высокаўзбагачанага ўрану ў Беларусі ёсьць супярэчлівая інфармацыя. У красавіку А.Лукашэнка заявіў, што яго краіна мае “сотні кілаграмаў” зброегатовага ўрану, аднак некаторыя крыніцы цытавалі выказванне іншага высокапастаўленага беларускага службоўца пра 90 кіляграмаў.

Паводле ацэнак Цэнтру Джэймса Мартына, які даследуе непашырэнне ядзернай зброі, Беларусь мае ад 170 да 370 кілаграмаў высокаўзбагачанага ўрану, з якіх як найменей 40 кілаграмаў узбагачаныя да 90 працэнтаў ­ узроўню ачысткі, дастатковага для стварэння ядзернай бомбы. Афіцыйныя асобы на саміце ў Астане заявілі, што запасы Беларусі складаюць 220 кілаграмаў высокаўзбагачанага ўрану.

Падзяліцца навіной: 
Радыё "Свабода"

←США надеются увидеть в Беларуси значительный прогресс в сфере демократии и соблюдения прав человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика