Прэзідэнт Беларусі павіншаваў...

Источник материала:  

 ...народнага артыста Расіі Генадзя Хазанава з 65-годдзем з дня нараджэння

"На працягу дзесяцігоддзяў Вы з'яўляецеся адным з самых папулярных артыстаў, чыя творчасць, якая дорыць весялосць і смех, адыгрывае вялікую сацыяльную ролю, падымаючы многія важныя праблемы сучаснага грамадства. На беларускай зямлі жывуць сотні тысяч Вашых прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з любімым акцёрам. Няхай Ваша мастацтва і ў далейшым садзейнічае збліжэнню брацкіх народаў, умацаванню культурных сувязяў Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў віншаванні.

...удзельнікаў І Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае" з яго адкрыццём

"Гэтае цудоўнае свята мастацтва сабрала на беларускай зямлі цэлае сузор'е выдатных майстроў, аб'яднаных імем славутага музыканта сучаснасці Уладзіміра Співакова", — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што важнае прызначэнне фестывалю — папулярызацыя лепшых дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага мастацтва, падтрымка маладых талентаў, станаўленне і павышэнне іх прафесіяналізму. Аляксандр Лукашэнка перакананы: такая творчая акцыя стане незабыўным падарункам для знатакоў класічнай музыкі. Прэзідэнт Беларусі пажадаў удзельнікам фестывалю натхнення, яркіх уражанняў, поспехаў у высакародных пачынаннях, шчасця і дабра.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Благодатная почва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика