Wikileaks: Расія ўказвае Беларусі, якія самалёты набываць
У панядзелак у інтэрнэце з’явілася справаздача супрацоўніка пасольства ЗША ў Маскве, у каторай апісваецца сітуацыя з пастаўкамі самалётаў «Боінг» у Беларусь і Казахстан. «Урад РФ, як паведамлялася, у бягучым годзе (2010) запатрабаваў, каб Беларусь і Казахстан, набываючы або беручы ў лізінг замежную авіятэхніку, ужывалі расійскі тарыф. Як вынік, авіякампаніі краін МС (Мытны Саюз) павінны будуць выплачваць пошліну за ўсю новую авіятэхніку, якая не трапляе пад выключэнні. Апроч гэтага урад РФ запатрабаваў, каб ніякія новыя выключэнні не ўжываліся пасля 20 ліпеня 2010, калі ўзгоднены збор тарыфаў ўнутры МС павінен уступіць у сілу. У выпадку ўвядзення, новая пошліна на імпарт замежнай авіятэхнікі пацягне сур’ёзныя наступствы для паставак «Боінгам» сваіх самалётаў у Беларусь і Казахстан. На «Аэробус», дзякуючы дамове аб вызваленні ад пошлін, заключанай у 2009 г., гэтыя новыя правілы распаўсюджвацца, мяркуючы па ўсім, не будуць ва ўсіх трох краінах», — паведамляў у Вашынгтон амерыканскі дыпламат.
Такія ўмовы, фактычна, закрываюць карпарацыі «Боінг» дзверы на рынак Беларусі.
Гэта толькі першы датычны нашай краіны дакумент, выкладзены на Wikileaks. На працягу бліжэйшых двух месцаў маюць з’явіцца наступныя.
АП