Перагібы на месцах: Лукашэнка запатрабаваў ад давераных асоб пазбягаць перабораў у агітацыі
29.11.2010 16:49
—
Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад давераных асоб у час перадвыбарнай кампаніі пазбягаць перабораў у агітацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з даверанымі асобамі.
«Хацеў бы звярнуць увагу на адну ўласцівасць у нашай перадвыбарнай кампаніі: у прапагандзе, агітацыі, у нашым імкненні абараніць усё, што стварылі, не павінна быць перабораў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мы лішні раз пачнём хваліцца перад людзьмі і залішне падкрэсліваць тое, што зроблена, для нас гэта будзе негатывам. Перабору быць не павінна ні ў чым».
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА